You are viewing [info]damavik's journal

Былое


Паміж чысціні шэрага бруку,
Між чыннай паходкі сяржантаў у шэрым,
Я бачыў пустыя, разбітыя шыбы,
І ў кожным аскепку глядзелі як быццам,
Самотныя, але ж такія жывыя.

Я бачыў у кожным люстэрку ў машыне,
У кожнай адталіне, лужыне ў кожнай,
Што доўга стаялі ў ямах-калеях.
Я бачыў так ясна,
Я бачыў так доўга!
Вочы твае, якія глядзелі,
На грубую скуру, мяшкі і маршчыны,
Якія адоліць мяне паспяшылі.

Пустэча бясконцай ракой ахапіла,
І мроі якія я толькі не бачыў!
У снах і відзежах, сухіх перадачах,
Якія з рэкламай пускалі каналы,
Каб тлум паміж думак як быццам пустэча,
Якая праз душу бясконцай ракою,
Імкліва няслася і несла струменем,
У адбымкі скароннай і злой адзіноты.

Нішто ў гэтым свеце не цешыла болей,
Нішто не дарыла надзеі і мары.
Як быццам спіртныя і з дымам пажары,
Палілі з нутра да галодных гістэрык.

Я доўга пражыў гэтак у гэтым абліччы,
Я бачыў як здрада гулялася з сэнсам,
І ў гэтым бязмежжы парэзаных венаў,
Твой погляд мяне пакідаў заставацца
У гэтым балоце!
Між гэтай атруты!
Дзе трупы жывых пояць горкай цыкутай!
Крычаць ім праклёны,
Вінавацяць у здрадзе,
Дзе тварамі любяць ляжаць у салаце.

Цяпер усё не тое з пакінутым мною,
Цяпер хто прымусіць быць кемлівым далей?
Быць моцным і шчырым,
Быць вельмі здаровым.
Усё пылам пайшло!
Усё згарэла да шчэнту!
НІШТО перамогу святкуе ў летку,
Пануе над намі,
Над нашым кагалам,
І ў гэтым нішто ўсяго гэтак замала!

Так мала кахання,
Так мала імпэту!
А толькі парадак і той перазрэлы,
Парадак нямы з нежывою прыроды,
З якога смяюцца наўкола народы.
І ў гэтым НІШТО толькі ззяе пачуцце:
Пачуцце не страху,
Ні боязі нават,
А толькі скруха перабітая жалем,
Што болей няма
Кахання між намі.
Між мной і табою.
А болей нічога.
Нішто будзе правіць каротка ці доўга?
Ужо не хвалюе. Не мае значэння,
Бо свята не будзе, не будзе збавення.
Чырвоную тонкую рыску прайшоўшы,
Жыццё не загояць ні воля, ні грошы.

І толькі я бачу у кожным люстэрку,
У чорнай вадзе хуткіх травеньскіх рэчак,
Якія з-пад лёда свабоду здабылі.
Я бачу так ясна,
Я бачу так доўга!
Вочы твае, і твар твой усё роўна.

ЧЫТАЦЬ ЯШЧЭ

Oct. 23rd, 2011


Кожны пісменнік павінен быць крыху графаманам. Пісьмо - гэта як і ўсе іншыя навыкі, калі перастаеш трэнеравацца, то потым цяжка ўзнаўляць. Трэба пісаць усё і паўсюль, трэба пісаць увесь час і гэта самотна. Пісьменнік аддае сябе дзеля гэтай справы і няма часу на іншыя рэчы.
Калі толькі гэта добры пісьменнік. Калі пісьменнік так сабе, то вядома ў яго ёсць час на іншыя рэчы.
Зрэшты, гэта пытанне вельмі індывідуальна. Канешне пісьменнік можа выкарыстоўваць толькі 1 гадзіну на дзень для гэтага. Але што гэта трэба, то відавочна.
Такія справы.

А, і яшчэ. ЖЖ - паўмёртвы. Нават не ведаю, што сказаць. Так бывае, час змяніўся, нікому не цікавы чужыя меркавані і да т.п. Змена блогплатформы - не выйсце. Проста мы перараслі гэта.

Sep. 20th, 2011


Абрабаваў краіну, звез налічку ў Катар, а цяпер выедзе на белым кані. Я ўжо такое бачыў разы тры. Па шчырасці надакучыла.
Калі ўжо скончацца тыя дыктатары, якія пакідаюць пасля сябе разбітае карыта і налічку ў Беларусі?!

  • Leave a comment
  • Add to Memories

rip


Эмі, дзетка, ты была промнем света,
Паміж гэтага калгаснага гармідару,
Канешне, я маю на ўвазе сваю краіну.

Эмі, я слухаў цябе кожнае лета,
Я чакаў наноў кожную літару!
І з першымі нотамі выпрастоўваў спіну.

Эмі, я разумеў, што ты далёка недобрая,
Што твой колер чорны,
І што сябруеш ты з алкаголем.

Але ж зорка твая была неблёклая!
Што ў пустках, што на моры,
Таму развітваюся з жалем і болем.

Зрэшты, як яшчэ ў гэтым замызганым Лондане,
Хоць яны называюць гэта тонькім брытанскім гумарам!
Дзе самота, пакістанцы, і натоўпы заўжды.

Эмі, ты была мітыёрам, ахутаным полымям,
І ніякая смерць з яе перадозам і ступарам,
Не зачыніць цябе, ты ў сэрцы і mp3.

Jul. 23rd, 2011


За апошнія дні адбыліся сапраўды жахлівыя, нават жудасныя падзеі. Але смерць Эмі Уайнхаус гэта перабор. Не здзіўлюся, калі ў 2012 такі адбудзецца канец света.
Раю траціць грошы на жанчын і задавальненні.

Jul. 17th, 2011


Спадзяюся ў хатняй электрасетцы стаійь абарона ад падобных мне сферычных ідыётаў. Інакш, пяз.ц. Спаліў фсё к чортавай маме

Jul. 6th, 2011


Я люлблю калі ноч, я люблю калі пах
Ад блакітнага бэзу да мядовых палёў.
Падымаецца ў неба, хоць у нашых дварах,
Хоць у нашых дварах, больш не будзе мянтоў!

А ты болей глядзі ў пустэчу між ніў,
Між аголеных дам і пагардлівых сцэн.
Я пяшу табе верш, ўчора сасніў,
Што ўчора сасніў, гэтым разам найперш.

А паглядзі на мяне, я крычу бы вар'ят,
Бы знясілены волат, бы апошні герой.
Не магчыма, каб далей жыла пустыня,
Жыла пустыня ды з красуняй табой.

Па пустым вадасховішчам чоўны плывуць,
У іх злодзей гарланіць нібы быццам дарма,
Мы тут сталі з табой, што нас хутка папруць,
Што нас хутка папруць, будзе домам турма!

А мне пляваць я з табою між гэтых палёў,
Між гэтых жахаў бяздонных і бясконцых заўваг,
Недальнабачных, агідных, сухіх халуёў,
Тут наша воля, тут наш старажытны пасах!

Tags:

Ціхі цэнтар


Выцерці рукі аб чысты абрус,
Нажрацца віном і атрутай.
Бо гонар бярэ, што такі беларус
Жыве паміж пеклам і дупай.

Шчасліва і чынна глядзець у вакно,
Лічыць трактары на прашпекце.
Схадзіць з камсамолкай нарэшце ў кіно
Ды здаць пару еўрыкаў Пеце.

Увечары семкі лузгаць на дыван,
Сасаць аліварыю сціпла.
Хай нехта аблаіць, ці скажа: баран!
Няхай, абы была ўсё ціха.

А заўтра на працу, а заўтра ў бой,
У форму чарнявую ўлезу.
Увесь дзень буду біцца за сціплы спакой,
Лавіць баламутаў й гарэзаў!

Jun. 21st, 2011


Усім ахвярам ФФСН хто любіць і памятае, пост з сівізны гадоў на добрую памяць, пра тое, чаго ўжо і ў паміне няма
http://damavik.livejournal.com/95684.html

Latest Month

April 2012
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com